​Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі на базе Пагранічнай сельскай бібліятэкі

Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве стала ўжо традыцыяй. Галоўная мэта Дня праваслаўнай кнігі - прывіццё любові да чытання ў падрастаючага пакалення, развіццё цікавасці да рэлігійнай літаратуры і абазначэнне яе асаблівай ролі ў жыцці кожнага чалавека. На базе Пагранічнай сельскай бібліятэкі сумесна з прыходам Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай прайшоў тыдзень...

Святкаванне Дня праваслаўнай кнігі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве стала ўжо традыцыяй. Галоўная мэта Дня праваслаўнай кнігі - прывіццё любові да чытання ў падрастаючага пакалення, развіццё цікавасці да рэлігійнай літаратуры і абазначэнне яе асаблівай ролі ў жыцці кожнага чалавека.


На базе Пагранічнай сельскай бібліятэкі сумесна з прыходам Святой Прападобнай Еўфрасінні Полацкай прайшоў тыдзень праваслаўнай кнігі, які ў гэтым годзе прымеркаваны к 180-годдзю Полацкага сабора 1839 года, на якім была скасаваная Унія. Паводле ацэнак гісторыкаў, падзеі Полацкага сабора 1839 года спрыялі развіццю беларускай культуры і беларускай нацыянальнай самасвядомасці.


На працягу тыдня і дарослыя і дзеці знаёміліся з сучаснымі выданнямі праваслаўнай тэматыкі, размешчанымі  на кніжнай выставе пад назвай “Духоўнае святло чалавека”. Была арганізавана і выстава-прагляд навінак Беларускага экзархата, пад назвай “Святло праваслаўнай кнігі”.


Завяршальным мерапрыемствам тыдня стала сустрэча і гутарка з настаяцелем храма святой прэпадобнай Ефрасінні Полацкай протаіерэем Сергіем Шэлестам, які азнаёміу прысутных з гісторыяй хрысціянства на беларускіх землях і  кнігадрукавання, а таксама а. Сергій,   распавёў пра Праваслаўную Царкву на Беларусі ў перыяд Берасцейскай уніі, і аб жыцці Мітрапаліта Іосіфа і аб яго працах па ўз'яднанню уніятаў з Праваслаўнай Царквой.


Загадчык філіяла “Пагранічная сельская бібліятэка” Кобрынец Н.А. 

Фото и видео


Новости

В день памяти преподобной Марии Египетской, на пятой Неделе Великого поста в храме в честь Всех Святых в земле Российской просиявших города Братска участники встречи, посвященной 150-летнему юбилею си...

22 марта 2026 года в храме Покрова Пресвятой Богородицы по окончании Божественной литургии приходской библиотекарь Ольга Ладынская провела занятия для воспитанников воскресной школы. Мероприятие...

Что остается за страницами жития? Где заканчивается история и начинается личное переживание автора? Как рождается книга, путь к которой длится несколько лет? Ответы на эти вопросы 22 марта 2026 года и...